Andrzej Mleczko

The basics

Quick Facts

PlacesLithuania Poland
Gender
Male
Religion:Calvinism
Family
Mother:Helena Hłazyna
Father:Jan Mleczko
Spouse:Anna Szysz-Stawecka
The details

Biography

Андрэй Млечка (польск.: Andrzej Mleczko; ? — да 3 снежня 1622) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча, суддзі земскага Віленскага ваяводства, падстарасты жамойцкага. Вызнаваў кальвінізм.

Дваранін каралеўскі ў 1597 годзе, упіцкі войскі ў 1600—1608 гадах, суддзя земскі з 1608 года. У 1612 годзе ўпіцкі соймік абраў Андрэя на працу ў Вільні па карэктуры законаў і зверку кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Сойм 1613 года ўключыў яго ў склад камісіі па разглядзе памежных спрэчак Упіцкага павета і Курляндыі. У 1616 годзе прызначаны ў склад камісіі па разглядзе спрэчак паміж курляндскімі герцагамі і іх падданымі, праца камісіі скончылася выданнем у 1617 дакументаў, якія рэгулявалі лад праўлення ў Курляндыі.

Валодаў маёнткамі Сурвілішкі, Памушы, Параві, Мілейкішкі, Вадоклі ва Упіцкім павеце, Таўтыкунцы ў Жамойці, Кумпінкі (Суботнікі) у Вількамірскім павеце і інш.

Яго жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая пабудавала мураваную праваслаўную царкву Сашэсця Св. Духа і манастыр у сваім маёнтку Сурдэгі ў Вількамірскім павеце.

Зноскі

Літаратура

  • Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 Nov 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.