Andrzej Kazimierz Pogorzelski

Polish scientist
The basics

Quick Facts

IntroPolish scientist
PlacesPoland
wasScientist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth1616, Masovia, Masovian Voivodeship, Poland
Death10 July 1684Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania (aged 68 years)
Education
Akademia WileńskaGrand Duchy of Lithuania
collège des Jésuites de NieświeżNiasviž, Niasviž District, Belarus
Employers
Akademia WileńskaGrand Duchy of Lithuania
Jesuit College in PolotskPolotsk, Polack District, Belarus
Niasviž, Niasviž District, Belarus
Jesuit Collegium in DünaburgDaugavpils, Inflanty Voivodeship, Latvia
The details

Biography

Андрэй Казімір Пагажэльскі (польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski; каля 1616, Мазовія — 10 ліпеня 1684, Вільня) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 12 жніўня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644), а потым выкладаў рыторыку (1644—1645) ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. У Вільні вывучаў тэалогію (1645—1649) быў высвечаны на ксяндза.

Прэфект сярэдніх школ у Дынабургу (1649—1650), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1650—1653), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1653—1655). У 1655—1658 гг. выконваў абавязкі прыдворнага прапаведніка люблінскага кашталяна, а потым узначальваў калегіум у Плоцку (1661—1664). У 1664 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені. Прафесар палемічнай і пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1665—1666). З 1666 па 1670 гг. — рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі і Св. Пісання ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1670 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі.

Рэктар і магістр навіцыяту (пры касцёле Св. Ігнація) у Вільні (1671—1673), рэктар калегіума ў Рэшалі (1673—1676), прэфект школ духоўнай семінарыі ў Пултуску (1676—1677), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1677—1680), рэктар калегіума ў Крожах (1680—1683). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па філасофіі.

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.