Andrey Vasilyevich

��няжыч друцкі
The basics

Quick Facts

Intro��няжыч друцкі
isNoble Aristocrat
Work fieldRoyals
Gender
Male
Death12 August 1399
Family
Father:Vasily Mikhaylovich
The details

Biography

Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12.08.1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.

На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам.

Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя Андрэя), Віленскаму капітулу.

Зноскі

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
  • Полехов С. В. Загадка грамоты Витовта (Vitoldiana, № 11): XIV или XIX век? // Slověne. — 2018. — Т. 7. — № 2. — С. 451-476.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Nov 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.