Andrey Khrystaforavich Heine
Participant in the struggle for Soviet power in Belarus
Андрэй Хрыстафоравіч Ге́йнэ (22 студзеня 1886, г. Ліепая — 2 лістапада 1964) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі.
Член УКП(б) з 1917 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня батальённага камітэта на Заходнім фронце. У лютым 1917 г. устанаўліваў Савецкую ўладу ў Лепелі і Бешанковічах. У 1918—1922 гг. адзін з арганізатараў барацьбы супраць контррэвалюцыйных банд і арганізацый у Лепельскім, Сенненскім і Віцебскім паветах.
Пазней на савецкай і гаспадарчай працы ў Лепелі, Віцебску, Гарадку, Мінску. Член ЦВК БССР у 1924—1925 гг.