Andrei Liankevich

Belarusian photographer
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian photographer
A.K.A.Andrej Ljankewitsch
A.K.A.Andrej Ljankewitsch
PlacesBelarus
isPhotographer
Work fieldArts
Gender
Male
Birth1981, Hrodna, Grodno Region, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age44 years
Education
Faculty of Economics of the Belarusian State UniversityMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus(—2004)
Caucasus InstituteArmenia(—2005)
Employers
Nasha NivaBelarus
European Humanities UniversityVilnius, Vilnius City Municipality, Belarus
SputnikRussia
The details

Biography

Андрэ́й Леапольдавіч Лянке́віч (нар. 1981, Гродна) — беларускі фатограф, фотакарэспандэнт.

Біяграфія

Скончыў у 2004 годзе эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў праграму «World Press Photo» у Каўказскім інстытуце СМІ ў Ерэване (2005).

У верасні 2007 года быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-класе праекту «Focus on Monferrato» ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 годзе браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца «French Association Pour l’Instant», у рамках якой працаваў над праектам «Сучасныя інстытуты сям’і».

У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям. У гэтым жа годзе праект увайшоў у 10-ку фіналістаў Magnum Expression Award. У 2009 годзе Андрэй атрымаў гран-пры ў Польскім конкурсе фатаграфіі, прысвечаным 170-годдзю фатаграфіі. У 2010 годзе перамог у фотаконкурсе АБСЕ, быў куратарам сустрэч з фатографамі Літвы. У 2011 годзе атрымаў 6 узнагарод у Belarus Press Photo.

Фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» ў 2002—2008 гадах. Супрацоўнічае з міжнароднымі фотаагенцтвамі. Здымкі выходзілі ў такіх выданнях, як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «International Herald Tribune», «Огонёк», «Московский комсомолец», «Известия», «Gazeta Wyborcza». З 2007 года выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (Літва). З 2005 па 2010 год супрацоўнічаў з «European Pressphoto Agency» (EPA), у 2007 далучыўся да «Anzenberger Agency». У 2008 увайшоў у калектыў маладых фатографаў Sputnik. 

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Творчасць

12 лістапада 2010 года ў Мінску была прэзентавана кніга фотаздымкаў Андрэя Лянкевіча пра традыцыйныя абрады беларусаў «Паганства».

У 2012 годзе Андрэй Лянкевіч удзельнічаў у праекце «Радыус нуля» як адзін з 15-ці найбольш значных фотамастакоў Беларусі за 2000—2010 гады. Пазней у гэтым годзе праект Андрэя «Бывай, Радзіма» атрымаў гран-пры на партфоліа-рэвію «Kaunas Photo Star» у Каўнасе (Літва). У 2013 годзе Андрэй ініцыяваў выданне першай у гісторыі Беларусі кнігі пра маладую фатаграфіі «BY NOW», якая выйшла ў нямецкім выдавецтве Kehrer. У кастрычніку 2014 года Андрэй ініцыяваў Месяц фатаграфіі ў Мінску, у межах якога на 8-мі пляцоўках прайшло 12 выставак, 7 лекцый і прэзентацый, мультымедыя-паказы і фатапрэмія. У 2015—2016 гадах Андрэй быў мастацкім кіраўніком прасторы ЦЭХ. У гэтым годзе Андрэй атрымаў Гран-пры на «Восеньскім салоне» (Мінск, Беларусь) за калажы з праекту «Бывай, Радзіма».

Выстаўкі

Меў каля 60 выставак у Беларусі, Аўстрыі, Бельгіі, ЗША, Італіі, Літве, Нарвегіі, Германіі, Польшчы, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі сярод іх — з праектам «Unknown Country» у рамках 3-га месяца Еўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва «Uferhallen», (Берлін, Германія), з праектам «У яго жаночае імя» ў Музеі сучаснага мастацтва ў Вене (Аўстрыя) і Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве (Польшча), браў удзел у Беларускім павільёне Венецыянскай біенале ў Мінску (Беларусь). Таксама працы Андрэя былі паказаны на фестывалі ў Арлі ў 2012 годзе.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.