Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Belarus | ||||||||||||
is | Scientist Politician | ||||||||||||
Work field | Politics Science | ||||||||||||
Gender |
| ||||||||||||
Birth | 30 August 1959, Zaporizhzhia, Zaporizhzhia Oblast, Ukraine | ||||||||||||
Age | 65 years | ||||||||||||
Star sign | Virgo | ||||||||||||
Education |
| ||||||||||||
Awards |
|
Biography
Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (нар. 30 жніўня 1959, Запарожжа, Украіна) — беларускі навуковец і палітык. Кандыдат тэхнічных навук. Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Скончыў Запарожскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік.
Працаваў інжынерам-канструктарам аддзела агульнай кампаноўкі ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтазавода, аддзела галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «Маторабудаўнік» горада Запарожжа, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам-канструктарам — кіраўніком сектара, намеснікам загадчыка, загадчыкам канструктарска-даследчага аддзела дынамікі сістэм і трываласці канструкцый галаўнога спецыялізаванага канструктарскага бюро вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш», намеснікам дырэктара рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» па навуковадаследчай працы — загадчыкам аддзела дынамікі, трываласці, аналітычнай надзейнасці і вылічальных сістэм. Генеральны канструктар па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікi Беларусь — дырэктар рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
У 2012—2014 — генеральны дырэктар ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі». З’яўляўся членам Прэзідыума Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.