Alieg Stralchonak

Belarusian biochemist
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian biochemist
PlacesRussia Belarus
wasScientist Biochemist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth18 October 1947, Kobryn, Kobryn District, Brest Region, Belarus
Death5 March 2010 (aged 62 years)
Star signLibra
Education
Belarusian State UniversityMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Employers
N.D. Zelinsky Institute of Organic ChemistryGagarinsky District, South-Western Administrative Okrug, Russia
Institute of Physical and Organic ChemistryMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus(1973—1974)
Institute of Bioorganic ChemistryMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus(1974—)
Oasmia PharmaceuticalSweden(—2010)
Awards
Byelorussian SSR State Prize1988
The details

Biography

Алег Анатолевіч Стральчо́нак (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1994 года).

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага Акадэміі навук СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў інстытуце. У 1974—1979 гадах старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 года загадчык лабараторыі.

З 1988 па 2000 гады А. Стральчонак займаў пасаду дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2000—2010 гадах працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia», дзе кіраваў даследаваннямі і распрацоўкамі.

Навуковая дзейнасць

Пад кіраўніцтвам А. А. Стральчонка 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана больш за 180 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Займаўся даследаваннямі ў галіне хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі. Даследаваў структурную арганізацыю і заканамернасці функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармон-глікапратэінавых комплексаў. Выявіў новыя носьбіты біялагічнай інфармацыі, вырашыў праблему стварэння комплексу сродкаў імунахімічнага мікрааналізу для ацэнкі функцыянальнага стану органаў і сістэм арганізма чалавека.

Разам з групай навукоўцаў стварыў навуковыя і тэхнічныя асновы, распрацаваў тэхналогіі, арганізаваў серыйны выпуск і ўкараніў у медыцынскую дыягнастычную практыку набору рэагентаў для радыеімуннага аналізу (Дзяржаўная прэмія БССР 1988 года).

Удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».

Выбраныя навуковыя працы

  • О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. А. Ахрэмам і А. В. Свірыдавым) // Доклады АН СССР. 1978. Т. 242. № 5.
  • Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. 1990. Т.76, № 9.
  • Specific steroid-binding glycoproteins of human blood plasma: novel data on their structure and function // J. Steroid Biochem. 1990. Vol.35, № 5.
  • О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны // Доклады АН Беларуси. 1992. Т.36. № 3—4.

Зноскі

Літаратура

  • Стральчо́нак Алег Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Mar 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.