Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Biography
Аляксандр Сяргеевіч Нявераў (нар. 21 сакавіка 1945, пас. Болшава, Мыцішчанскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997)
Біяграфія
Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія драўніны", 1968), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1978).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1971–1983, загадчык сектара СКБ), Гомельскім політэхнічным інстытуце (1983–1988, дацэнт), Гомельскім кааператыўным інстытуце (1988–1994, загадчык кафедры "Хімія і фізіка"), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1994, будаўнічы факультэт , кафедра "Фізіка і хімія", загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізічная хімія; кампазіцыйныя матэрыялы на аснове палімераў і нізкамалекулярных вадкасцей; ахова матэрыялаў ад карозіі.
Узнагароды
Бронзовы медаль ВДНГ СССР (1978), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2013).
Бібліяграфія
- Научные основы создания низкомодульных машиностроительных материалов на базе термопластов и ограниченно совместимых с ними жидкостей : диссертация ... доктора технических наук в форме научного доклада : 05.02.01 : защищена 06.10.1993 : утверждена 13.05.1994 / Неверов Александр Сергеевич. — Гомель, 1993.
- Адаптация материалов к внешним воздействиям / В. А. Гольдаде, А. С. Неверов. — Гомель, 2016.
- Коррозия и защита материалов : учебное пособие / А. С. Неверов, Д. А. Родченко, М. И. Цырлин. — Минск, 2007.
- Smart materials taxonomy / Victor Goldade, Serge Shil’ko, Alexander Neverov. — Boca Raton [et al.], 2016.
Зноскі
Літаратура
- Нявераў Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 404.
- Неверов Александр Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 399.