Alexander Raschinsky

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
wasMusician Composer Conductor Music educator Writer Folklorist
Work fieldAcademia Literature Music
Gender
Male
Birth2 April 1949, Lahojsk, Belarus
Death10 August 2016Minsk, Belarus (aged 67 years)
Star signAries
The details

Biography

Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі (2 красавіка 1949, г. Лагойск Мінскай вобласці — 10 жніўня 2016, г. Мінск) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог, збіральнік беларускага фальклору.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лагойску. Скончыў інстытут імя Гнесіных у Маскве (1975) і Беларускую кансерваторыю (1984, клас Яўгена Глебава). У 1973 годзе разам з Глебавым заснаваў у Мінскім музычным вучылішчы аддзяленне народна-харавых спеваў. З 1973 года выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Музычны кіраўнік ансамбля «Харошкі», квартэта «Купалінка», групы–капэлы аўтэнтычнага фальклору «Агмень». Член Саюза кампазітараў Беларусі. У верасні 2016 года у Мінску створаны народны хор імя Алеся Рашчынскага.

Творчасць

  • Сімфонія (1983)
  • Араторыя «Смутак памяці» на вершы М. Танка, У. Дзюбы, А. Салтука, Л. Пранчака (1984)
  • Кантата «Дзіцячыя песні» на народныя словы (1982)
  • Канцэрты ― для хору а капэла, для цымбалаў і аркестра беларускіх народных інструментаў (1983―1986); сюіты
  • «Ігравыя песні», «Гродзенскія песні», «Вяснавыя карагоды», балады, варыяцыі, санаты і п’есы для аркестра і ансамбля народных інструментаў
  • Апрацоўка беларускіх народных песень, артыкулы аб музычным фальклоры.

Зноскі

  1. Алесь Рашчынскі. Pawet #33 (1288).
  2. Рашчынскі Алесь Уладзіміравіч // Белорусская энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13.
  3. Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 4. — С. 508.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.