Alena Pjatrossawa

kunsthistoricus
The basics

Quick Facts

Introkunsthistoricus
A.K.A.Alena Jurjeuna Pjatrossawa
A.K.A.Alena Jurjeuna Pjatrossawa
wasHistorian Artisan Architectural historian Art historian Painter Mosaicist
Work fieldArts Academia Creativity Social science
Gender
Female
Birth7 February 1952
Death15 January 2017 (aged 64 years)
The details

Biography

Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952 — 15 студзеня 2017) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларуса і армянкі. Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім палітэхнічным інстытуце. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук.

Алена Пятросава была кандыдатам мастацтвазнаўства, займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкай. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.».

Яна суаўтарка адной з найлепшых кніжак пра Мінск — «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай.

Напісала шмат артыкулаў для пяцітамовай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва» па гісторыі архітэктуры. У прыватнасці, па гісторыі архітэктуры Мінска. Былі дзясяткі артыкулаў, прысвечаных архітэктуры Беларусі.

Акрамя гэтага займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст.

Памерла пасля працяглай анкалагічнай хваробы 15 студзеня 2017 года.

Сям’я

Дачка Ксенія Ангелава — мастачка.

Водгукі

Паводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 70-80-х гадах.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Aug 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.