Alena Masljukova

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
isActivist Human rights activist
Work fieldActivism
Gender
Female
Birth6 February 1965, Svyetlahorsk, Svietlahorsk District, Gomel Region, Belarus
Age59 years
Star signAquarius
Education
Francisk Skorina Gomel State UniversityGomel, Gomel Region, Belarus(—1988)
The details

Biography

Алена Маслюкова (нар. 6 лютага 1965, Светлагорск Гомельскай вобласці) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з атрыманнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» (1988). У 1988—1996 гадах выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдняй школе ў рабочым пасёлку Сасновы Бор (каля Светлагорска). У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе працавала да рэарганізацыі ўстановы ў 2001 годзе.

З 2001 года зноў працавала ў школе, з 2008 — у светлагорскай школе № 10. 6 лютага 2014 года перамагла на светлагорскім раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», але на абласны этап яе не адабралі праз пазначэнне ў анкеце сваёй партыйнасці «сябра Партыі БНФ», таму Светлагорскі раён на абласным этапе ніхто не прадстаўляў. 1 ліпеня 2014 года дырэктарка школы № 10 не падоўжыла кантракт з Аленай Маслюковай, ёсць меркаванне, што адбылося гэта праз яе актывісцкую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.

З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. Праваабаронца з’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёна пакараў штрафам памерам 612,50 беларускіх рублёў як арганізатарку флэшмобу супраць «смярдзючага» завода, які прайшоў 15 верасня 2018 года ў Светлагорску. У абарону праваабаронцы выступіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, якія заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед Алены Маслюковай і іншых экалагічных актывістаў.

Таксама Алена Маслюкова ўдзельнічае ў іншых кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна» — «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншых. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў.

1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова абрана ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый — Рабочую групу секцыі «Правы чалавека».

У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы» Фонду Дамоў правоў чалавека, прысвечанага жанчынам-праваабаронцам.

Узнагароды

  • Прэмія Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у намінацыі «Грамадская лідарка года» (2019, разам з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!», які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту).

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 22 Sep 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.