Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | historiador soviético | |
Places | Russia | |
was | Historian | |
Work field | Social science | |
Gender |
| |
Birth | 9 May 1918, Kuchyn | |
Death | 2007Minsk (aged 88 years) |
Biography
Аляксандр Андрэевіч Філімонаў (1918—2007) — старшы лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Аляксандр Філімонаў нарадзіўся 9 траўня 1918 года ў вёсцы Кучын (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў дзесяць класаў школы і два курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі пры ЦК КП(б) БССР, пасля чаго пражываў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, загадваў аддзелам у мясцовай газеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Філімонаў быў адпраўлены ў эвакуацыю і ў ліпені 1941 года прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. З ліпеня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях неаднаразова быў паранены.
Да красавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў камандаваў танкавай ротай 55-га гвардзейскага танкавага палка 12-й гвардзейскай механізаванай брыгады 5-га гвардзейскага механізаванага корпуса 4-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 году рота Філімонава паспяхова пераправілася праз раку Нейсе, а праз два дні — праз Шпрэе. 1 мая 1945 года ў раёне гарадоў Лукенвальде і Беерыц яна, знаходзячыся на левым флангу мотастралковай брыгады, адбівала атаку нямецкай групоўкі, якая спрабавала прарвацца на захад, падбіўшы ўвогуле 15 танкаў і самаходных артылерыйскіх гармат. У тых баях разам з астатнімі падраздзяленнямі рота Філімонава знішчыла больш за 1000 салдат і афіцэраў праціўніка, яшчэ некалькі сотняў ўзяла ў палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі», гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 9088.
У 1946 годзе Філімонаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе ён скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1952 годзе — аспірантуру, пасля чаго выкладаў у вышэйшых навучальных установах. З 1969 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР. З’яўляўся аўтарам вялікай колькасці падручнікаў, артыкулаў і манаграфій.
Памёр 31 снежня 2007 года, пахаваны ў мемарыяльным парку на плошчы Свабоды ў горадзе Карма.
Доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы грамадзянін Кармы. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені і шэрагам медалёў.
Зноскі
- ↑ Аляксандр Андрэевіч Філімонаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.