Aksana Shelest

Belarusian sociologist
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian sociologist
PlacesBelarus
isSociologist
Work fieldSocial science
Gender
Female
Birth21 March 1979, Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age45 years
Star signAries
Education
Faculty of Philosophy and Social Sciences of the Belarusian State UniversityBelarus
Employers
Institute of SociologyBelarus
Awards
премия Международного Конгресса исследователей Белоруссии 
The details

Biography

Акса́на Аляксе́еўна Шэ́лест (нар. 21 сакавіка 1979 года, Мінск) — беларускі сацыёлаг і метадолаг  (руск.). Кандыдат сацыялагічных навук (PhD) (2007). Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (2009), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (2010). Першы лаўрэат Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» (2013).

Біяграфія

У 2002 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З лістапада 2002 года па травень 2009 года навучалася і працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 2002—2005 гадах — аспірант; у 2005—2007 гадах — загадчык сектара методыкі і практыкі аператыўных даследаванняў; з траўня 2007 года па травень 2008 года выконвала абавязкі вучонага сакратара; з траўня 2007 года па травень 2009 года — загадчык аддзела тэхналогій сацыялагічных даследаванняў.

У 2006 годзе паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук (PhD) на тэму «Станаўленне новых тыпаў рэлігійнасці ва ўмовах сацыякультурных трансфармацый» (навуковы кіраўнік — У. Л. Абушэнка). Абарона дысертацыі была ўхвалена ВАК Беларусі ў студзені 2007 года.

З чэрвеня 2009 года — эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ; Мінск). З’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.) ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ.

З сакавіка 2010 года — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. З’яўляецца аўтарам, кіраўніком і выканаўцам шэрагу даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ды інш.

Сферы даследчых інтарэсаў: СМД-метадалогія  (руск.); грамадская думка, сацыяльная тэорыя, сацыяльная камунікацыя і камунікатыўныя тэхналогіі, метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў; сацыяльны канструктывізм, трансфармацыя рэлігійнасці.

А. А. Шэлест падчас цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Каўнас, 12 кастрычніка 2013 года).

А. А. Шэлест разам з І. В. Лашук з’яўляюцца першымі ў гісторыі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі лаўрэатамі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі». Прэмія была ўручана ў 2013 годзе падчас III Кангрэса за артыкул «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў» (быў апублікаваны ў часопісе «Палітычная сфера», 2011, № 16—17).

Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта, у розныя гады чытала аўтарскія курсы: «Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў» (2011—2012), «Метады збору эмпірычных дадзеных у сацыягуманітарных даследаваннях: ад падстаў да тэхнік і працэдур» (2012—2013), «Фарміраванне і вывучэнне грамадскай думкі» (2013—2014).

У межах грамадскай дзейнасці ёсць удзельнікам Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь». У 2013—2015 гады, як прадстаўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій—Цэнтра сацыяльных інавацый, двойчы абіралася ў склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці  (англ.) Усходняга партнёрства.

Бібліяграфія

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 22 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.