Afanasy Glebov

The basics

Quick Facts

A.K.A.Afanasy Vasilyevich Glebov
A.K.A.Afanasy Vasilyevich Glebov
PlacesRussia Belarus
Gender
Male
Birth16 January 1902, Roslavlsky District, Russia
Death1997Polack, Polack District, Viciebsk Region, Belarus (aged 95 years)
Star signCapricorn
Awards
Hero of Socialist Labour 
Order of Lenin 
Honoured Rail Worker 
The details

Biography

Апанас Васільевіч Глебаў (16 студзеня 1902, в. Аляксандраўка (цяпер Рослаўскі раён, Смаленская вобласць) — 1997, г. Полацк) — цягніковы вагонны майстар паравознай калоны № 3 асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў зносін, Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Ганаровы чыгуначнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 студзеня 1902 у вёсцы Аляксандраўка (цяпер Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць) у сялянскай сям’і. Сям’я была шматдзетная, з дзяцінства прыйшлося батрачыць: пасвілі жывёлу і апрацоўвалі зямлю, зарабляючы на пражытак.

З 1917 працаваў на вагонарамонтным заводзе ў горадзе Рослаўлі спачатку вучнем слесара, потым слесарам. У красавіку 1924 па Ленінскім прызыве стаў байцом Чырвонай Арміі. Службу праходзіў у Заходнім ваенным акрузе, у горадзе Гжацк.

З сакавіка 1926 г вярнуўся ў Рослаўль, працаваў рассыльным, затым сталяром вагоннага дэпо. У 1928 годзе скончыў у горадзе Канатопе на курсы тэхнікаў-нарміроўшчыкам, пяць гадоў працаваў па новай спецыяльнасці. У 1933 годзе стаў брыгадзірам па рамонце вагонаў, а ў наступным — вагонным майстрам. У студзені 1938 года быў прызначаны намеснікам начальніка 7-га вагоннага ўчастка ў горадзе Полацку Заходняй чыгункі. У гэтай пасадзе быў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна.

З першага дня вайны выконваў абавязкі начальніка вагоннага ўчастка станцыі Полацк. Праз горад цягнікі ішлі ў чатырох кірунках, чыгуначнікі пасля бомбавых налётаў пастаянна аднаўлялі вузел і рух цягнікоў. Калі вораг ушчыльную падышоў да горада Глебаў апошнім эшалонам са штабам чыгуначнага вузла пакінуў станцыю. Праз Невель прыбыў у Вялікія Лукі, а адтуль — у Тамбоў Ленінскай чыгункі, дзе амаль год працаваў цягніковым вагонным майстрам.

У чэрвені 1942 года быў адкліканы ў паравозную калону № 3 і прызначаны цягніковым вагонным майстрам. У складзе цягніковай брыгады суправаджаў эшалоны, забяспечваючы захаванасць каштоўнага грузу, які дастаўляўся на Сталінградскі фронт. І не раз, рызыкуючы жыццём, ратаваў ён склады з маёмасцю, якая перавазілася. Аднойчы на перагоне паблізу лініі фронту варожыя бамбавікі атакавалі цягнік, з гаручым і боепрыпасамі. Хоць машыніст манеўраваў, але адысці ад бомбаў не ўдалося. Агонь падбіраўся да вагонаў з боепрыпасамі. Цаной велізарных высілкаў брыгадзе, у якой быў Глебаў, удалося збіць полымя і даставіць груз па прызначэнні.

4 лістапада 1942 г. эшалон з танкамі, які суправаджаў Глебаў, што рухаўся з Саратава, быў атакаваны варожымі самалётамі ў раёне станцыі Эльтон. Бомба трапіла ў турную чатырохвосевую цяплушку, у якой адпачывала зменная брыгада, загінула сем чалавек. Полымя пагражала перакінуцца на ўвесь склад. Глебаў неадкладна адчапіў палаючую цяплушку ад платформаў з танкамі і, ад’ехаўшы на 200—300 метраў, патушыў падпалены вагон. Машыніст Аляксандр Янкоўскі і Глебаў апынуліся без падменнай брыгады. Дзевяць сутак нязменна вадзілі яны эшалоны да Сталінграда і назад.

Калі прыйшла перамога пад Сталінградам, брыгаду перакінулі на Захад. Спярша вазілі людзей, баявую тэхніку, боепрыпасы і харчаванне на Курскім напрамку, а затым на Беларускім. Перад вызваленнем Беларусі Глебаў быў не толькі цягніковым вагонным майстрам, але і інспектарам вагоннай гаспадаркі ўсёй сваёй паравознай калоны.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1943 «за асаблівыя заслугі ў справе забеспячэння перавозак для фронту і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнага гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу» Глебаву Апанасу Васільевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і Залатой медалі «Серп і Молат». 18 снежня ў Крамлі М. І. Калінін уручыў высокія ўзнагароды радзімы.

Пасля вызвалення Полацка летам 1944 года Глебаў вярнуўся ў горад. Быў ізноў прызначаны начальнікам вагоннага ўчастка, атрымаў персанальнае званне інжынер-лейтэнант цягі. Адначасова з выкананнем галоўнай задачы — забеспячэння прасоўвання цягнікоў да фронту, чыгуначнікі аднаўлялі вытворчыя памяшканні, вагонны парк. Пасля перамогі працягваў працаваць на гэтым участку.

У 1958 годзе ў сувязі са скасаваннем Полацкага вагоннага ўчастка прызначаны начальнікам вагоннага дэпо станцыі Полацк. У 1963 годзе сышоў на пенсію, але працягваў працаваць аглядчыкам вагонаў да 1971 года. Прапрацаваў на чыгунцы 54 гады.

Абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета дэлегат 3-й Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру. У 1971 годзе быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР да 100-годдзя Беларускай чыгункі. У 1979 годзе прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка.

Жыў у горадзе Полацку. Памёр у 1997 годзе, на 96 годзе жыцця.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі; двума знакамі «Ганаровы чыгуначнік».

Зноскі

  1. Глебов Афанасий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.

Літаратура

  • Герои стальных магистралей. Кн. 3. М. 2004
  • Герои труда военных лет 1941—1945. М. 2001

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 08 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.