Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Poland | ||||||
Gender |
| ||||||
Birth | 1740, Polish–Lithuanian Commonwealth, Grand Duchy of Lithuania | ||||||
Death | 28 March 1779Polish–Lithuanian Commonwealth, Grand Duchy of Lithuania (aged 39 years) | ||||||
Family |
| ||||||
Positions Held |
| ||||||
Awards |
|
Biography
Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779 ці 25 студзеня 1779, г. Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1777—1779), «граф на Брагіне».
Біяграфія
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.
Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гг. Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ у 1773—1779 гг., асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 1777—1779 гг. , дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гг. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.
Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.
Узнагароды
Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777).
Сям’я
Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей:
- Людвік (5 жніўня 1774 — пасля 1824). Рэчыцкі павятовы маршалак у 1802—1811 гг., мінскі губернскі маршалак у 1811—1814 гг. У першым шлюбе з Ганнай з Броэль-Плятэраў, у другім - з Карнеліяй з Прозараў.
- Караль Барамей (нар. 15.10.1776, м. Брагін);
- Рафаіл Алаіз (каля 1777 — 14.05.1802, фальварак Людамонт Мінскага павета). У 1799—1802 гг. аднаасобна валодаў маёнткам Брагін Рэчыцкага павета; Быў у шлюбе з Канстанцыяй з Францкевічаў (пам. пасля 24.06.1816). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Ізабела (памерла паміж 1793 і 27.08.1799), у шлюбе з Ігнаціем Юр’евічам Аскеркам (1758 — пасля 24.06.1816), шамбялян, суддзя (з 1786) і падстароста (1789—1795) Рэчыцкага гродскага суда, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1792), рэчыцкі павятовы падкаморы (з 1802 па 1803), уладальнік фальварка Ёлча.
Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781 года ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).
Зноскі
Літаратура
- Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. — 2010. — 392 с.
- Мацук, А. У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1764) / А. У. Мацук. — Мінск : Медысонт, 2010. — 640 с.