Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
A.K.A. | Adam Jan Wiktor Bychowiec | ||||||||
A.K.A. | Adam Jan Wiktor Bychowiec | ||||||||
Gender |
| ||||||||
Birth | 23 December 1796 | ||||||||
Star sign | Capricorn | ||||||||
Family |
|
Biography
Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец герба «Магіла» (польск.: Adam Bychowiec; 23 снежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павета, паўстанец 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
Сын Юзафа Быхаўца і Разаліі з Біспінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Гродне, пасля — суддзя ваўкавыскага апеляцыйнага суда.
У 1840 годзе валодаў маёнткам Адамкава ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, за 1,5 км ад Лыскава.
Браў удзел у Студзеньскім паўстанні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладанняў (Зельзін і Юзафполь). Царскі ўрад усталяваў крайні тэрмін для продажу, пасля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 снежня 1867. Частку ўладанняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзафполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), пад канец XIX стагоддзя валодаў Казімір Брант.
У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў горадзе Нараўчат Пензенскай губерні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласці Расіі).
Сям’я
Быў жанаты з Кацярынай Жулкоўскай, дачкою ваўкавыскага межавага суддзі Яна Жулкоўскага, і Ізабелай Ельскай, дачкой Людвіка Ельскага. Меў сына Здзіслава і дачку Аляксандру.